Гаспадар віншуе каталіцкіх вернікаў са святам Пасхі
Гаспадар віншуе каталіцкіх вернікаў са святам Пасхі

Гаспадар віншуе каталіцкіх вернікаў са святам Пасхі

   Наступае вялікае хрысціянскае свята - Вялікдзень. Гэта "свята святаў". Для вернікаў Пасха становіцца днем прабачэння і згоды, днем надзей на на новае, лепшае жыццё.
Першы дзень свята звычайна святкуецца з роднымі, у крузе сям'і. Пасля вяртання з набажэнства з асвечанымі стравамі, сям'я накрывае святочны стол і ладзіць велікодны сняданак. Адно з традыцыйных страў на Вялікдзень у католікаў - мазурка.
   Гаспадар прапануе вельмі цікавы рэцэпт гэтага печыва.
   
   Для цеста Вам спатребіцца:
  • 200 г мукі;
  • 70 г міндалю;
  • 40 г цукровай пудры;
  • 1 яйка;
  • 120 г масла; 
  • 1 лыжка смятаны.
Спосаб прыгатавання:
Усе складнікі замясіць. Важна зрабіць гэта хутка, каб масла не растапілася. Цяпер вельмі шстотны элемент - пакідаем цеста ў лядоўні, каб адпачыла прынамсі паўгадзіны (можна болей).
Потым раскатваем яго таўшчыней у палец. Выкладваем на бляшанку, традыцыйна выкарыстоўвалі квадратныя. Пячэм на 180 градусаў 35 хвілінаў. Цяпер мазурку пакінем, каб астыла. Зверху ўпрыгожваем грэцкімі арэхамі і разынкамі.

   Гаспадар шчыра віншуе вернікаў са святам Вялікадня. Няхай шчасце не мінае Вашу хату, жыццё поўніцца здароўем і дабрабытам. Хрыстос уваскрос!


                                                                                Заўседы Ваш Гаспадар с куличном.jpg