Крупы грачаныя "Купецкія" ядрыцы зялёныя:Крупы грачаныя "Купецкія" ядрыцы зялёныя

Крупы грачаныя "Купецкія" ядрыцы зялёныя

Крупы грачаныя "Купецкія" ядрыцы зялёныя
   Здаецца, што зялёная грэчка пад таварным знакам "Рознае Карыснае" - гэта новы прадукт на нашым стале. Аднак яна існуе і ўжываецца ў ежу ўжо некалькі тысяч гадоў. Аказваецца, што абсмажваць грачаныя крупы сталі параўнальна нядаўна, у сярэдзіне ХХ стагоддзя. А да гэтага часу грэчка ўжывалася выключна ў сырым, а значыць у зялёным выглядзе.
   Зялёная грэчка пад таварным знакам "Рознае Крыснае" - гэта звычайная грэчка, якая не падвяргалася тэрмічнай апрацоўцы падчас вытворчасці. Адзінае, што перажываюць зярняткі сырой грэчкі, гэта ачыстку ад вонкавых абалонак і сушку. Зярняткі далікатнага зелянява-бежавага адцення лічацца дыетычным прадуктам, асновай здаровага рацыёну. Па сваім складзе грэчка ўнікальная, яна рэкардсмен сярод круп па колькасці карысных інгрэдыентаў: бялкоў, мінералаў, вітамінаў і амінакіслот. Яна папулярная для людзей, якія прытрымліваюцца лячэбнай дыеты з мэтай паляпшэння свайго здароўя.
   Менавіта ў далікатна-зялёным колеры крыецца асноўны карысны складнік. За гэтае светлае адценнеадказвае руцін (вітамін Р), які страчваецца пры высокіх тэмпературах. Таму вытворчасць зялёнай грэчкі забяспечвае захаванне руціна і яго карысных уласцівасцей. Агульнавядома, што зялёная грэчка станоўча ўплывае на ліпідны профіль: "дрэннага" халестырыну, які выклікае развіццё атэрасклерозу, становіцца менш, а "добрага", які важны для нармальнай працы сэрцаі сасудаў, больш. Ўсё гэта важна для звычайнай працы сэрца: умацоўвае кравяносня сасуды і павялічвае ахоўныя ўласцівасці арганізма. Амега-кіслоты і раслінныя тлушчы, якія змяшчаюцца ў зялёнай грэчцы, лёгка засвойваюцца арганізмам, а вось глютэна, які проціпаказаны пры шматлікіх захворваннях у зялёнай грэчцы няма.
   Па ўсіх іншых паказчыках зялёная і карычневая грэчка практычна раўнацэнныя. Абедзве з'яўляюцца каштоўнай крыніцай бялку, жалеза, вітамінаў групы В, незаменных амінакіслот і раслінных валокнаў.
   Крупы грачаныя зялёныя пад таварным знакам "Рознае Карыснае" - далікатная, з лёгкім арэхавым прысмакам, дзякуючы чаму выдатна спалучаецца з іншымі прадуктамі. У рэцэптах з зялёнай грэчкі можна смела спалучаць розныя інгрэдыенты і атрымліваць абсалютна новыя густы.
   Структура зялёнай грэчкі вельмі мяккая і далікатная, таму яна патрабуе асаблівага спосабу прыгатавання. Зялёную грэчку ні ў якім разе нельга пераварыць і інтэнсіўна перамешваць. А для таго, каб падкрэсліць натуральны смак і арэхавы водар, варта выбіраць спецыі з умераным водарам.

Тэрмін прыдатнасці - 20 месяцаў з даты ўпакоўкі

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                      Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                             e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                        тэлефон: +375 163 48 98 12 
Фасоўка:
0,5кг.
Поліэтыленавы пакет