Мука пшанічная 2 гатунак М 12-25:Пшанічная

Мука пшанічная 2 гатунак М 12-25

Мука пшанічная 2 гатунак М 12-25
Збожжавыя прадукты складаюць аснову піраміды здаровага харчавання і з'яўляюцца крыніцай лёгказасваяльных вугляводаў. Яны ўтрымоўваюць бялкі, харчовыя валокны, фіцінавыя злучэнні, вітаміны і мінеральныя рэчывы. Мука пшанічная "Гаспадар" 2 гатунку - белая з прыкметным шараватым адценнем, таму што змяшчае вялікую колькасць часціц абалоніны. Мінеральныя рэчывы мукі 2 гатунку прадстаўлены: фосфарам, кальцыем, жалезам, каліем, магніем, натрыем, марганцам, меддзю, цынкам і інш., што абумоўлівае яе пажыўную каштоўнасць і карысць для здароўя чалавека. Вырабы з выкарыстаннем гэтай мукі адрозніваюцца асаблівым хлебным водарам, а харчовыя валокны, якія змяшчаюцца ў ёй, валодаюць гаючымі ўласцівасцямі. Пры выкарыстанні абалоніны зерня змяншаецца ўзровень халестэрыну, утрыманне цукру ў крыві, паляпшаецца праца арганізма.

Прызначэнне:
  • Выкарыстоўваецца для выпечкі сталовых відаў хлеба і няздобных мучных вырабаў.
  • Падыходзіць для выпечкі некаторых разнавіднасцяў кандытарскіх вырабаў - духмяных пернікаў, печыва.
  • Ужываецца ў прыгатаванні дыетычных хлебабулачных вырабаў у спалучэнні з жытняй мукой.
Інфармацыя для прафесіяналаў:
- Харчовая каштоўнасць у 100 г прадукта:
  • Бялок - 12 г;
  • Тлушч - 2,0 г;
  • Вугляводы - 64 г;
  • Энергетычная каштоўнасць - 320 ккал (1370 кДж)
- Вільготнасць - 13-15%;
- Клейкавіна сырая, % - 25;
- Беласць, ум. адз. - 14;

Тэрмін прыдатнасці - 12 месяцаў

Кантакты для супрацоўніцтва:
Небрант Таццяна                                                        Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                               e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                          тэлефон: +375 163 48 98 12 



Фасоўка:
50кг.
Поліпрапіленавы мяшок