Сухая сумесь для выпякання хлебушка "Зерневы мікс":Пекушак для выпякання хлебушка

Сухая сумесь для выпякання хлебушка "Зерневы мікс"

Сухая сумесь для выпякання хлебушка "Зерневы мікс"
   Німа нічога лепшага, за сытны хлеб, прыгатаваны з гатовай сумесі "Зерневы мікс" гандлёвай маркі "Пекушак" з насычаным збожжавым густам і сакавітым мякішам. Зроблена з сумесі пшанічнай і жытняй мукі.
   Паспрабуйце дадаць у цеста сушаны часнык або кмен, і Вы не памыліцеся! Ваша кухня будзе ззяць чысцінёй, бо падчас гатавання не трэба задзейнічаць мноства посуду і прылад. Хатні хлеб Вы можаце спячы нават там, дзе німа духоўкі. Хлеб "Зерневы мікс" ідэальна выпякаецца нават на патэльні. Вам спатрэбіцца толькі выдатны настрой і творчы падыход.
   Пачніце пячы хлеб сёння і атрымлівайце асалоду ад гатавання разам з тымі, каго любіце.

Склад: мука пшанічная першага гатунку М36-30 або М36-27, мука жытняя абдзірная, солад жытні неферментаваны, дрожджы сухія, соль харчовая ёдаваная. 

Спосаб гатавання: На 500 г сухой сумесі дадаць 260-290 мл цёплай вады і адну сталовую лыжку алею. Для надання хлебу пікантнага густу можна дадаць у цеста адну сталовую лыжку французскай гарчыцы або адну сталовую лыжку сухога часныку. Замешваць цеста варта датуль, пакуль яно не будзе ліпнуць да рук. Затым цеста выкласці ў змазаную алеем емістасць, накрыць харчовай плёнкай і пакінуць для расстойкі ў абавязкова цёплым месцы на 45-60 хвілін. У гэты час цеста павінна павялічыцца ў аб'ёме. Гатовае цеста, не абмінаючы, акуратна перакласці на патэльню, змазаную алеем або тлушчам, пакінуць на 20 хвілін для ўздыму. Выпякаць на сярэднім агні (паступова агонь трэба паменшыць да слабога) 30-40 хвілін з аднаго боку пад крышкай. Затым хлеб перавярнуць і выпякаць на другім баку, не накрываючы патэльню, 5-8 хвілін да з'яўлення румянай скарыначкі. Магчыма таксама выпечка ў духовай шафе пры тэмпературы 230-250 0С да гатовасці ці ў хлебапечцы паводле інструкцыі

Групавое пакаванне: 4 пакета, 14 пакетаў.
Тэрмін захоўвання: - 11 месяцаў.

Кантакты для супрацоўніцтва:  
Небрант Таццяна                                                      Кукета Яўгенія  
e.mail: nebrant.gaspadar@mail.ru                            e.mail: sot@gaspadar.by
тэлефон: +375 163 48 98 11                                       тэлефон: +375 163 48 98 12
Фасоўка:
0,5кг.
Поліэтыленавы пакет