Пра нас

Пра нас

Пра нас

ААТ «Баранавічхлебапрадукт» - адно з найбуйнейшых у Беларусі інтэграваных прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу.


Мы гатовы прапанаваць буйному, сярэдняму і малому бізнесу ўвесь спектр прадукцыі зернеперапрацоўкі:

  • мука «Гаспадар» усіх марак і гатункаў;
  • мучныя сумесі «Гаспадар» для хуткага прыгатавання бліноў, піцы, аладак і іншых кандытарскіх вырабаў і страў;
  • лінейка прадуктаў для здаровага харчавання «Скарбонка здароўя», якая ўключае шматкі зародкавыя пшанічныя, абалоніну пшанічную, а таксама пшаніцу для прарошчвання;
  • крупы;
  • камбікорм для ўсіх відаў сельскагаспадарчых жывёл, птушкі і рыб, у тым ліку вырабленыя па індывідуальных рэцэптурах.

Спецыфіка нашага прадпрыемства заключаецца ў скончаным цыкле жыццядзейнасці тавараў. Пачынаючы з вырошчвання збожжа, яго ўборкі, захоўвання на элеватарах, якія прадугледжваюць якасную захаванасць збожжа, перапрацоўку збожжа на муку і камбікарм, далей і заканчваючы пастаўкай прадукцыі ва ўласную гандлёвую сетку. Гатовая прадукцыя ААТ "Баранавічхлебапрадукт" выгадна адрозніваецца ад канкурэнтаў высокай якасцю, выкарыстаннем у вытворчасці збожжа, вырашчанага на беларускай зямлі, унікальнымі рэцэптурамі, якія ўключаюць у свой склад толькі натуральныя інгрэдыенты.

На прадпрыемстве функцыянуе сістэма менеджменту якасці, распрацаваная ў адпаведнасці з СТБ ISO 9001 – 2015, таксама ўкаранёна сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспек і крытычных кантрольных кропак у адпаведнасці з СТБ 1470-2012.

Гісторыя і будучыня нашага прадпрыемства ў пастаянным удасканаленні тэхналагічных працэсаў, бесперапынным паляпшэнні якасці прадукцыі, а таксама ўмоў працы нашых работнікаў. Для падтрымання ўсяго цыклу жыццядзейнасці прадукта мы падтрымліваем высокі тэхнічны ўзровень на ўсіх этапах вытворчасці, каб у канчатковым выніку зацікавіць пакупніка ў якасным і канкурэнтаздольным па кошце тавары.