Навіны
З Днём Незалежнасці Рэспублікі, дарагія Беларусы!

З Днём Незалежнасці Рэспублікі, дарагія Беларусы!

Шаноўныя беларусы!

   Калектыў Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў віншуе вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі - сімвалам адзінства і свабоды беларускага народа. Гэтае свята аб'ядноўвае нас усіх у імкненні бачыць сваю краіну моцнай, квітнеючай і гасціннай.
   Гэты дзень сімвалізуе мужнасць, стойкасць і нязломную волю нашага народа, а галоўным яго сімвалам па праве з'яўляецца мірнае неба над галавой. Мы ганарымся багатай гісторыяй і культурнай спадчынай нашай краіны, яе дасягненнямі ў навуцы, прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
   Каманда нашага прадпрыемсчтва дзякуе ўсім, хто працуе на карысць краіны, хто захоўвае яе традыцыі і памнажае яе багацці. Няхай наша дарагая Беларусь застаецца квітнеючым садам, дзе кожны чалавек адчувае сябе шчаслівым і патрэбным. "Гаспадар" жадае вам міру, дабра, паразумення і радасці! Няхай у вас і вашых блізкіх усё будзе добра!

Для сайта.jpg