Навіны
Чаму любяць прадукты лінейкі здаровага сілкавання шматкі і абалоніну пшанічную

Чаму любяць прадукты лінейкі здаровага сілкавання шматкі і абалоніну пшанічную

Многія з Вас ужо знаёмыя з нашымі шматкамі і абалонінай пшанічнай ГМ "Скарбонка здароўя". "Гаспадар" не стамляецца гаварыць аб іх карысці, бо гэта ўнікальныя, карысныя прадукты, якія даступныя кожнаму.

Нашы шматкі зародкавыя пшанічныя выбіраюць за:
  • Утрыманне ў складзе вітамінаў, амінакіслот і поліненасычаных тлушчовых кіслот; 
  • Можна выкарыстоўваць у спартовым сілкаванні; 
  • Паляпшаюць стан скуры, умацоўваюць валасы і пазногці;
  • Можна ўжываць пры харчовых і лекавых атручваннях; 
  • Падыходзяць для дзяцей і дарослых.

Шматкі мы рэкамендуем дадаваць у фруктовае пюрэ, сокі, кефір ці ёгурт. Можна дадаваць у крэм для тартоў і пірожных.

Абалоніну пшанічную любяць за яе карысныя ўласцівасці:
  • Паляпшае працу кішачніка; 
  • Дапамагае не пераядаць; 
  • Дапамагае наладзіць працу кішачніка; 
  • Нармалізуе вагу цела і абмен рэчываў; 
  • Забяспечвае пачуццё сытасці; 
  • Спрыяе натуральнаму ачышчэнню арганізма.
Абалоніну перад ужываннем неабходна заліць кіпенем на 15 хвілін, вадкасць зліць. Гатовую масу можна ўжываць у чыстым выглядзе або дадаваць у кашы, катлеты, супы, узвары, кісель, кісламалочныя прадукты і іншыя стравы.
Шукайце нашы шматкі і клятчатку ГМ "Скарбонка здароўя" ў крамах на палічках здаровага харчавання!

Карыстайцеся лінейкай здаровага харчавання ад Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў і падарыце арганізму лёгкасць і добры настрой!

                                                                     Логотип штамп гаспадар JPEG.jpg